Вікіпедыя:Артыкулы года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АГ

Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.

Найлепшыя артыкулы 2017 года[правіць зыходнік]

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2017)

Wladislaus II Jagiello of Poland.PNG

Яга́йла (~1352/62 — 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—92), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын вялікага князя Альгерда.

У 1380 годзе з мэтай стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага распачаў грамадзянскую вайну 1381—84 гадоў супраць свайго дзядзькі Кейстута, якая скончылася для яго спрыяльна. У 1385 годзе была падпісана Крэўская унія — пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1386 годзе прыняў каталіцтва ў Кракаве. Ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай, каранаваны на трон Польшчы пад імем Уладзіслаў II Ягайла. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, яна скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў войскам у час Грунвальдскай бітвы. (далей…)


Skaryna 1517.jpg

Францы́ск Скары́на, Франці́шак Скары́на (~1490 — ~1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.

Скарына нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». (далей…)


Sigmund Freud, by Max Halberstadt (cropped).jpg

Зігмунд Фрэйд (1856 — 1939) — аўстрыйскі псіхааналітык, псіхіятр і неўролаг(ням.) бел.. Зігмунд Фрэйд найболей вядомы як заснавальнік псіхааналізу, які зрабіў значны ўплыў на псіхалогію, медыцыну, сацыялогію, антрапалогію, літаратуру і мастацтва XX стагоддзя. Погляды Фрэйда на прыроду чалавека былі наватарскімі для яго часу і на працягу ўсяго жыцця даследчыка не пераставалі выклікаць рэзананс і крытыку ў навуковай супольнасці. Цікавасць да тэорый навукоўца не згасае і да сёння.

Сярод дасягненняў Фрэйда найболей важнымі з'яўляюцца распрацоўка трохкампанентнай структурнай мадэлі псіхікі і інш. (далей…)


Prunus spinosa .jpg

Цёрн, сліва калючая (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з алычой (Prunus cerasifera) стала продкам дамашняй слівы (Prunus domestica). Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з'яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл. (далей…)


Правілы конкурсу[правіць зыходнік]

Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.

1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.

  • 1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 31 кастрычніка па 15 лістапада ўключна).
    • Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца раздзелы «Заўвагі», дзе ўдзельнікі могуць пакідаць свае заўвагі аб конкурсным артыкуле.
  • 1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада па 14 студзеня ўключна).
  • 1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15-17 ​​студзеня).
  • 1.4 З 18 студзеня па 1 лютага ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.

2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.

  • 2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня папярэдняга года і да лістапада бягучага года. Адзначаныя тэрміны не з'яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне адказных удзельнікаў).
  • 2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» ў перыяд з 1 снежня папярэдняга года і да 1 снежня бягучага года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
  • 2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур'ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
  • 2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
  • 2.5 Адказныя ўдзельнікі могуць закрыць любую неадпаведную рэгламенту або яўна абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.

3. Адказныя ўдзельнікі (куратары конкурсу).

  • 3.1 Адказнымі за правядзенне конкурсу ўдзельнікамі з'яўляюцца адміністратары Беларускай Вікіпедыі.
  • 3.2 Адказныя ўдзельнікі ў сваёй працы кіруюцца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю адказных удзельнікаў уваходзіць
    • карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці);
    • закрыццё заведама абсурдных вылучэнняў;
    • канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2);
    • падвядзенне і публікацыя вынікаў конкурсу.

4 Выбары артыкулаў.

  • 4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада бягучага года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць Сімвал голасу «за» За або Сімвал голасу «супраць» Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой ​​голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
  • 4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў Сімвал голасу «за» За і Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі з гэтай прычыны зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Сімвал голасу «супраць» Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбіраюць адказныя ўдзельнікі. Таксама, акрамя галоўнага пераможца, выбіраюцца 3 дадатковыя прызёры.