Вікіпедыя:Артыкулы года/2017/Кандыдаты ў артыкулы года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тут праходзіць намінаванне і абмеркаванне кандыдатаў у артыкулы года, а таксама галасаванне.

Агульныя рэкамендацыі і правілы[правіць зыходнік]

Удзельнікам абмеркавання

Аргументавана выказвайцеся пра недахопы і добрыя якасці артыкулаў, пазбягаючы залішне ацэначных выразаў і пераходаў на асобы. Старайцеся выкладаць сваю думку коратка; калі Вы лічыце, што артыкул утрымлівае сур'ёзныя заганы — лепш напісаць пра гэта на старонцы абмеркавання артыкула. Але памятайце, што тут выбіраюцца «лепшыя з лепшых», на якія ў далейшым будуць арыентавацца ўдзельнікі праекта.

Аўтарам і тым, хто намінуе артыкулы

Абавязкова праверце, ці не пагоршыўся артыкул з моманту прысваення яму статуса выдатнага, даглядзіце яго. Калі ў артыкуле ёсць дробныя недахопы і памылкі друку, іх трэба выправіць. Калі к пачатку галасавання ў артыкуле будуць сур'ёзныя недагледжаныя змены, то ён можа быць зняты з конкурсу.

Галасаванне

Галасаванне пачынаецца з 15 лістапада 2017 і працягваецца да 14 студзеня 2018 уключна.

Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, якія зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада 2016 года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць Сімвал голасу «за» За або Сімвал голасу «супраць» Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс (але рэкамендуецца галасаваць Сімвал голасу «супраць» Супраць толькі ў выпадку, калі вы цалкам упэўненыя, што кандыдат не варты звання «Артыкула года», а не проста таму, што іншыя артыкулы лепшыя). Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.

Кандыдаты[правіць зыходнік]