Вікіпедыя:Форум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. Дадаць...


Пытанне пра ўдзельнікаў[правіць зыходнік]

Якая розніца паміж «Аўтадаглядчыкамі» і «autoeditors», чаму яны ў розных раздзелах на старонцы статыстыкі? Віт; размовы 13:23, 13 студзеня 2018 (MSK)

Часопісы РАН[правіць зыходнік]

Адкрыты доступ к часопісам Расійскай акадэміі навук. Гэта тут.--Ohlumon (размовы) 16:40, 12 студзеня 2018 (MSK)

Новы сайт[правіць зыходнік]

Пачаў працаваць новы сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адносна добры каталог атрымаўся. Ёсць і электронныя версіі.--Ohlumon (размовы) 16:59, 11 студзеня 2018 (MSK)

Заліўка НП Казахстана[правіць зыходнік]

Буду праводзіць заліўку НП Казахстана ў поўным абсягу. Праводзіцца ў паў-аўтаматычным рэжыме: абрабляю тэкст, потым рукамі пераношу. Вядома, ствараю неабходныя навігацыйныя шаблоны і катэгорыі. Інфармацыю бяру адсюль. Прыклады зробленага: раз, два. --Artificial123 (размовы) 20:31, 7 студзеня 2018 (MSK)

Было б няблага ствараць старонкі неадназначнасцяў ці па меншай меры дапісваць існуючыя. Для гэтых неадназначнасцяў лепей у большасці выпадкаў ужываць шаблон {{Значэнні2}}, а не {{Значэнні}} (ці ствараць перасылкі, як для Уладзіміраўка (Аршалынскі раён) ужо насамрэч існуе Уладзіміраўка). Перад шаблонам {{зноскі}} ў артыкулах трэба пакідаць адзін пусты радок, а не два, каб не было лішняга прагалу. Варта таксама не забыцца пра раней існаваўшыя артыкулы з Катэгорыя:Населеныя пункты Казахстана, каб яны былі аформленыя і катэгарызаваны аднастайна з новастворанымі.--Artsiom91 (размовы) 20:58, 7 студзеня 2018 (MSK)
Трэба ва ўсіх артыкулах выправіць з у 70 км да паўднёвага ўсходу ад на за 70 км на паўднёвы ўсход ад... --Rymchonak (размовы) 09:31, 9 студзеня 2018 (MSK)
Не магу выправіць ботам. --Artificial123 (размовы) 10:01, 9 студзеня 2018 (MSK)
Калі ласка, патлумачце, навошта патрэбна заліўка такога кшталту? У артыкулах пра НП Казахстана за шмат гадоў не будзе ніводнага прагляда. Затое колькасць ботаўскіх артыкулаў канчаткова пераважыць колькасць створаных людзьмі. -Эраліан (размовы) 11:37, 9 студзеня 2018 (MSK)
Артыкулы пра 9-ю краіну ў свеце павінны быць. А якім чынам, не мае значэння: ботазаліўкай ці не. --Rymchonak (размовы) 12:29, 9 студзеня 2018 (MSK)
Здаецца быу кансэнсус супольнасцi наконт немэтазгоднасцi буйных ботазалiвак на цяперашнiм этапе. Гэта сапраўды сур'ёзна засмецiць раздзел нечытанымi пустышкамi. Гэтак яшчэ можна залiць НП Кiтая, Iндыi, Iнданезii, Расii, Бразiлii i тп. Але iмiджу не дадасць дакладна.--Dzimitrio (размовы)
Калі быў такі кансэнсус? А пра што пісаць лепш тады? --Artificial123 (размовы) 16:02, 9 студзеня 2018 (MSK)
Мяркую, ботам можна ствараць любыя энцыклапедычна значныя артыкулы. Нейкія абмежаванні на каго-кольвек мы накласці не можам. Можна, натуральна, выдаліць старонкі без карыснага зместу, але канкрэтна НП Казахстана гэта не датычыць. --JerzyKundrat (размовы) 17:18, 9 студзеня 2018 (MSK)
Выбачаюся, калі выказаў меркаванне залішне рэзкімі фармулёўкамі. Меў на ўвазе апошнія спрэчкі з нагоды заліўкі аб'ектаў PGC. Але здаецца амаль пасля кожнай заліўкі выказвалася шмат галасоў супраць далейшага машыннага напаўнення стабамі. Пра што пісаць справа асабіста кожнага, натуральна, відаць найбольш цікавая на мове ніша калябеларускай тэматыкі.--Dzimitrio (размовы) 17:59, 9 студзеня 2018 (MSK)
А калі мне нецікавая гэта ніша і я хачу пісаць пра НП Казахстана? --Artificial123 (размовы) 18:09, 9 студзеня 2018 (MSK)

Пра невялікія населеныя пункты розных краін ды рознага тыпу камуны толькі ботам і варта ствараць артыкулы. Мяне больш непакоіць тое, што мы не маем зацверджанай транслітарацыі з казахскай мовы на беларускую. Адкуль Artificial123 ведае, што каз.: Береке па-беларуску Берэке, а не Бэрэкэ? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:20, 9 студзеня 2018 (MSK)

Ці вось №102-темір жол айрығы у нас ператварыўся ў Раз’езд 102 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:21, 9 студзеня 2018 (MSK)
Чаховіч Уладзіслаў, пасля стварэння можна папераносіць. --Artificial123 (размовы) 18:30, 9 студзеня 2018 (MSK)

Супраць такой, такой і такой заліўкі. Якая гэта мова і каму прапаноўваецца пасля выпраўляць тысячы артыкулаў на нецікавую большасці тэму?--Hanylka (размовы) 00:59, 10 студзеня 2018 (MSK)

Таксама думаю, што артыкулы пра малалюдныя аулы далёкіх краін мала каму цікавыя. Ды і напаўняць іх няма чым, нават каб хто і хацеў. Было б добра вызначыцца з ніжняй граніцай для НП, напрыклад, па насельніцтву, ну ці па статусу. У выпадку Казахстана прапаную спыніцца на райцэнтрах. Але ўвогуле было б добра гэта спачатку абмеркаваць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:32, 10 студзеня 2018 (MSK)
цікава/нецікава - вельмі суб'ектыўна, бо хтосьці шукае вёску ў Маларыцкім раёне, хтосьці Героя Сацыялістычнай Працы, а хтосьці дыскаграфію Дж.Бібера ці значэнне слова "Свінка".--Rymchonak (размовы) 08:11, 10 студзеня 2018 (MSK)
Вёска ў Беларусі і вёска ў Казахстане - для беларускай вікіпедыі розныя рэчы. Проста таму што пераважная большасць удзельнікаў нашага раздзела ці нарадзілася ў Беларусі, ці мае там блізкіх сваякоў. Адпаведна, пра многія беларускія вёскі/хутары нашы ўдзельнікі ведаюць з уласнага жыцця, а не з энцыклапедый. Адпаведна, ім і цікава чытаць і дапаўняць артыкулы пра сваю малую радзіму.
Канечне, значнасць параўнальных (па памерах і статусу) НП павінна быць аднолькавая для ўсіх краін.
Мая думка была, што не варта масава заліваць ботам артыкулы пра вельмі дробныя нічым неадметныя паселішчы.
Калі нехта створыць артыкул пра дробненькую казахскую вёсачку рукамі і напоўніць яго нечым адметным - на здароўе! Ніхто не забараняе, ды і не можа гэтага забараніць. Проста не варта за раз ствараць кучу літаральна аднолькавых артыкулаў (адрозненні толькі ў лічбах). Мне, напрыклад, чытаць такія артыкулы не цікава. Нават у казахскай вікіпедыі пра гэтыя вёскі па два радкі, так што нават веданне казахскай мовы не паможа ў дапрацоўцы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:09, 10 студзеня 2018 (MSK)
Давайце проста абмяркуем, для якога ўзроўню паселішчаў заліўка мае сэнс. Мая прапанова - заліваць НП ад райцэнтраў і вышэй, а астатнія ствараць па меры патрэбы (ну, напрыклад, нешта значнае і цікавае там адбылося ці адбываецца, ці гэта радзіма нейкага значнага чалавека). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:09, 10 студзеня 2018 (MSK)
І яшчэ, калі гаворка зайшла пра беларускія вёскі, нам бы спачатку падапаўняць як след ужо залітыя артыкулы пра беларускія паселішчы. Тым больш, што крыніцы ёсць. А то заліваем казахскія, а беларускія маем амаль пустыя. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:18, 10 студзеня 2018 (MSK)
Заліўка, відавочна, мае сэнс для яе ініцыятара, калі ён хоча напампаваць у нейкі раздзел Вікіпедыі як мага больш артыкулаў. Што само па сабе не забаронена. --JerzyKundrat (размовы) 11:58, 10 студзеня 2018 (MSK)
Сп. JerzyKundrat, а мы маем права забараніць, часова, падобныя заліўкі ў праекце, напрыклад, праз галасаванне супольнасці? Сп. Rymchonak, цалкам з Вамі згодны наконт «суб'ектнасці», але ёсць маленькі нюанс, як мне падаецца, прыярытэт мовы: адна справа беларускія вёскі/паселішчы/чыгуначныя станцыі і г.д. і казахскія. Я думаю Вы не будзеце спрачацца, што ў першых, напоўненасць зместам мае ў шмат разоў больш шанцаў, чым у другіх. Цалкам згодзен у крытэрыях узроўня населеных пунктаў са Сп. Дзянісам. Мая ўласная думка: ператвараем праект у нейкі «стаб». Спачатку камуны (але тут усё зразумела, гэта была амаль першая спроба ботазаліўкі), потым аб'екты PGC, зараз населеныя пункты аж 9-й краіны свету (у нас першых 8-і ёсць? Пытанне рытарычнае).--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:03, 10 студзеня 2018 (MSK)
Вікіпедыя не ёсць эксперыментам у галіне дэмакратыі, вядома ж мы не будзем дыскрымінаваць удзельнікаў, якія (няхай і робатам) ствараюць энцыклапедычна значныя артыкулы (адпаведна у БелВікіпедыі - на беларускай мове). Энцыклапедычная значнасць прадмету артыкулу тут ёсць, мінімальнае напаўненне зместам ёсць; наконт транслітарацыі пытанні існуюць, з боку арфаграфіі таксама — вось гэта можна абмеркаваць. --JerzyKundrat (размовы) 15:07, 10 студзеня 2018 (MSK)
Сп.Дзяніс, удзельнік Artificial123 стварае нармальныя стабы з агульнай інфармацыяй, дзе знаходзіцца паселішча + насельніцтва.--Rymchonak (размовы) 14:11, 10 студзеня 2018 (MSK)
Стабы не нармальныя як мінімум мноствам арфаграфічных памылак, наяўнасцю рускамоўных слоў і адсутнасцю афіцыйнай транслітарацыі назваў.--Hanylka (размовы) 00:14, 11 студзеня 2018 (MSK)
Спадарыня Hanylka, тое, што зусім не чытальна, можна выставіць да хуткага выдалення (Шаблон:Хутка выдаліць) — а я пасля выдалю, як адмін. Таксама калега Artificial123 можа нешта паправіць. --JerzyKundrat (размовы) 10:53, 11 студзеня 2018 (MSK)
Дарэчы, казахі на лацініцу пераходзяць. Вось и новы алфавіт.--Ohlumon (размовы) 09:34, 12 студзеня 2018 (MSK)

Школьная праграма[правіць зыходнік]

Прапаную скласці спіс аўтараў і твораў, якія ўваходзяць у школьную праграму па беларускай літаратуры, каб потым у супрацы стварыць патрэбныя артыкулы і дапоўніць існуючыя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:49, 6 студзеня 2018 (MSK)

Вікіслоўнік[правіць зыходнік]

Як атрымаць правы адміністратара ў Вікіслоўніку? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:17, 5 студзеня 2018 (MSK)

СтанкОвы/СтанкАвы[правіць зыходнік]

Згодна са Скарнікам кулямёт станкОвы і жывапіс таксама станкОвы, але вось такое выданне (Налівайка Л. Д. Калекцыя станкавай графікі перыяду Вялікай Айчыннвй вайны ў зборах НММ РБ // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. — Мн.: Белпрынт, 2007. — № 6. — С. 146―156.), якое згадана ў зносках гэтага артыкулу вызвала сумневы. Калі супольнасць вырашыць, што валідны толькі варыянт з літарай О, то я прайдуся ботам і ў аўтазамену дадам, а калі абодва - то няхай застаецца як ёсць.  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Хомелка (р · у)

У Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі (1987), т. 5, с. 111 артыкул СтанкОвае мастацтва. Тэрмін паходзіць ад слова станок — мальберт у жівапісе, станок скульптурны (дравляны трыножак). У уквікі таксама Станко́вий живо́пис.--Ohlumon (размовы) 11:33, 5 студзеня 2018 (MSK)
У музеі назву далі памылкова, у Налівайкі таксама, у артыкуле паправіў.--Ohlumon (размовы) 11:48, 5 студзеня 2018 (MSK)

Прапанова года:)[правіць зыходнік]

Вітаю ўсіх наведвальнікаў і патэнцыйных наведвальнікаў Вікі-сустрэч!

Мы ў Фаланстеры вырашылі падчас сустрэч па планаванню зрабіць арганізацыйную дапамогу вікі-руху ў 2018 годзе - магчымасць карыстацца памяшканнем.

Калі хто жадае працягнуць сустрэчы ў студзені, лютым і г.д., калі ласка, чытайце ў нашым гайдзе, як гэта зрабіць.

У памяшканні ёсць інтэрнэт, праэктар, дошка з маркерамі, чайнік.

Будуць пытанні, пішыце.--Svetit (размовы) 22:10, 4 студзеня 2018 (MSK)

Артыкулы пра годы[правіць зыходнік]

Прапаную ўсім, хто піша артыкулы пра падзеі, якія адбыліся прынамсі да 1000-га года, а то і пазней, дадаваць інфармацыю пра ключавыя з'явы (даты народжання і смерці, даты падзей і г. д.) у адпаведныя артыкулы пра годы. У нас там вельмі пуста, сістэмнай працай займацца няма калі, але ў выпадку, калі кожны хоць нешта дадасць, сітуацыю можна нядрэнна палепшыць.--Хамелка/ разм. 15:41, 3 студзеня 2018 (MSK)

А на мой погляд, штосьці нармальнае можна зрабіць, толькі калі займацца гэтым сістэмна. І так зараз на раздзелы "Гл. таксама" ў артыкулах немагчыма глядзець, там таксама "хуценька" пішуць што-небудзь, каб сіратой не было. Таму лепш пакуль, ствараючы ці дапаўняючы артыкулы, папаўняць катэгорыі "Нарадзіліся ў ... годзе", "Памерлі ў ... годзе", "Падзеі ... года". Калі ж у каго з’явіцца жаданне, то з гэтых катэгорый папаўняць артыкулы аб гадах.--Artsiom91 (размовы) 21:18, 3 студзеня 2018 (MSK)
Буду паступова дапаўняць. --Rymchonak (размовы) 10:43, 9 студзеня 2018 (MSK)

Вікіпедыст года[правіць зыходнік]

Убачыў у сербаў такую намінацыю. Можа, і сабе зробім? --Artificial123 (размовы) 22:42, 2 студзеня 2018 (MSK)

Чаму б і не. Можна асобна яшчэ зрабіць паднамінацыю Пачатковец года, для тых, чыя першая праўка ў праекце адбылася толькі ў гэтым годзе.--Хамелка/ разм. 15:43, 3 студзеня 2018 (MSK)
Стварыў Вікіпедыя:Галасаванні#Вікіпедыст года. Заўвагі і прапановы вітаюцца. --Artificial123 (размовы) 20:39, 3 студзеня 2018 (MSK)
На мой погляд, паспяшаліся стварыць галасаванне. Я, напрыклад, не бачу сэнсу выяўляць нейкага «найлепшага», калі кожы працуе ў сваёй вобласці. Ды і крытэрыі «лепшасці» незразумелыя — па факце кожны будзе галасаваць за таго, хто яму асабіста падабаецца/не падабаецца. Да і адкуль і чаму узяўся падзел на адміністратараў і неадміністратараў, патрабаванне 1000 правак (асабліва для пачаткоўцаў)? --Artsiom91 (размовы) 21:13, 3 студзеня 2018 (MSK)
Там жа напісана, што можна выправіць. І 1000 правак не тычыцца пачаткоўцаў. Забыўся напісаць. --Artificial123 (размовы) 22:24, 3 студзеня 2018 (MSK)
Нічога нідзе няма пра тое, што і якім чынам можна выправіць (толькі тут вышэй "Заўвагі і прапановы вітаюцца"). Ды і калі галасаванне пачынаеца таксама незразумела — можа ўжо заўтра будзе процьма галасоў, пасля чаго змяніць правілы будзе немагчыма.--Artsiom91 (размовы) 23:26, 3 студзеня 2018 (MSK)
А што 1000 правак? У мяне толькі за мінулы месяц 1,540 у асноўнай прасторы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:33, 4 студзеня 2018 (MSK)
  • 1. Неадміністратар — гэта што? 2. А як іх тут шукаць, гэтых пачаткоўцаў? 3. Прапаную пакінуць толькі намінацыю пачаткоўцаў (без лічбы правак), астатнія намінацыі прыбраць — нешта нядобрае ў іх ёсць.--Ohlumon (размовы) 11:28, 4 студзеня 2018 (MSK)
1. Неадміністратар - той, хто не мае правоў адміністратара. Даглядчык ці проста адказны ўдзельнік. Можна ўвясці намінацыю "Даглядчык года" асобна. 2. Прапаную атабраць удзельнікаў, якія здзейснілі першую праўку у 2017 годзе. Можна ўвясці правіла, што гэты ўдзельнік зрабіў не менш за Х правак ці нейкае іншае патрабаванне. --Artificial123 (размовы) 12:34, 4 студзеня 2018 (MSK)
Адмінаў, пэўна, не варта на разрады дзяліць, колькі іх тут. А даглядчык года - разумна. І пачаткоўцы. Наконт іх правак: магчыма, іх мала, але артыкул атрымаўся цікавы па тэме ці крыніцам.--Ohlumon (размовы) 13:55, 4 студзеня 2018 (MSK)
Ну, узнагароду адміну, які найбольш плённа працаваў. Якія яшчэ могуць быць намінацыі? Я бачу "Адміністратара", "Даглядчыка", "Адказны ўдзельнік" (не даглядчык), "Пачатковец". --Artificial123 (размовы) 14:09, 4 студзеня 2018 (MSK)

Так што скажаце? --Artificial123 (размовы) 10:02, 9 студзеня 2018 (MSK)

Архіў[правіць зыходнік]