Вільгельм Фрыдрых Оствальд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вільгельм Оствальд)
Jump to navigation Jump to search
Вільгельм Фрыдрых Оствальд
Wilhelm Friedrich Ostwald
Wilhelm Ostwald.jpg
Дата нараджэння

2 верасня 1853(1853-09-02)[1][2][…]

Месца нараджэння

Рыга, Расійская імперыя

Дата смерці

4 красавіка 1932(1932-04-04)[4][1][…] (78 гадоў)

Месца смерці

Лейпцыг, Германія

Месца пахавання

Вялікія могілкі[d]

Грамадзянства

Германія

Дзеці:

Wolfgang Ostwald[d]

Род дзейнасці

хімік, эсперантыст, вынаходнік, прафесар універсітэта, ідыст

Навуковая сфера

фізіка, хімія, філасофія

Месца працы

Рыжскае політэхнічнае вучылішча
Лейпцыгскі ўніверсітэт

Навуковая ступень

доктарская ступень[d][5]

Альма-матар

Імператарскі Дэрпцкі ўніверсітэт[d]

Навуковы кіраўнік

Carl Schmidt[d]

Узнагароды і прэміі

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1909)

Commons-logo.svg Вільгельм Фрыдрых Оствальд на Вікісховішчы

Вільгельм Фрыдрых Оствальд (ням.: Wilhelm Friedrich Ostwald, лат.: Vilhelms Ostvalds; 2 верасня 1853, Рыга4 красавіка 1932, Лейпцыг) — нямецкі фізіяхімік і філосаф, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1909).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1875 Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт (1875), дзе і працаваў. Прафесар Рыжскага політэхнічнага вучылішча (1882-1887), Лейпцыгскага ўніверсітэта (1887-1906), адначасова ў 1898—1905 дырэктар заснаванага ім Фізіка-хімічнага інстытута. 3 1906 праводзіў даследаванні ва ўласнай хімічнай лабараторыі.

Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1895).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па хімічнай кінетыцы і каталізе, тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, вучэнні аб колерах, гісторыі хіміі. Вывеў суадносіны паміж электраправоднасню разбаўленых раствораў бінарных слабых электралітаў і іх канцэнтрацыяй (закон разбаўлення Оствальда[ru], 1888). Распрацаваў спосаб каталітычнага акіслення аміяку да азотнай кіслаты (1902).

У 1889 распачаў выданне серыі «Класікі дакладных навук».

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Стваральнік філасофскай тэорыі энергетызму, паводле якой адзінай субстанцыяй сусвету з'яўляецца энергія.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Wilhelm Ostwald // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Wilhelm Ostwald // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Оствальд Вильгельм Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 18 : Никко — Отолиты. — С. 580. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 5,0 5,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11859057X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]