Джон Уотс Янг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Янг
John W. Young
Партрэт
Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША

Спецыяльнасць:

астранаўт НАСА

Воінскае званне:

Капітан 1-га рангу

Экспедыцыі:

Джэміні-3, Джэміні-10, Апалон-10, Апалон-16, STS-1, STS-9

Дата нараджэння:

24 верасня 1930(1930-09-24) (87 гадоў)

Месца нараджэння:

Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША

Дата смерці:

5 студзеня 2018(2018-01-05)[1][2][3][4] (87 гадоў)

Месца смерці:

Х'юстан, Харыс[d], Штат Тэхас, ЗША[3]

Узнагароды:
Commons-logo.svg Джон Янг на Вікісховішчы

Джон Уотс Янг (анг.: John Watts Young, 24 верасня 1930, Сан-Францыска, штат Каліфорнія5 студзеня 2018) — астранаўт ЗША, член «другой групы астранаўтаў» і першы з іх, хто паляцеў. Спачатку другі пілот 1-га двухмеснага амерыканскага касмічнага карабля. Затым камандзір яшчэ аднаго.

Джон Янг быў у другой тройцы астранаўтаў, якія выйшлі на арбіту вакол Месяца. Ён другі чалавек з трох, якія зляталі да Месяца двойчы, але першы з двух, хто пры другім візіце паспяхова высадзіўся на Месяц. Джон Янг — дзявяты астранаўт, які ступіў на паверхню Месяца і адзін з трох людзей, які кіраваў па яго паверхні месяцовым аўтамабілем. Ён першы камандзір карабля «Спэйс Шатл» STS-1. Янг — першы чалавек, які здзейсніў пяты (1981) і шосты (1983) касмічны палёт. У шостым палёце ён кіраваў першым у свеце экіпажам з шасці чалавек STS-9. Ён таксама першы і адзіны чалавек, які кіраваў касмічнымі апаратамі чатырох прынцыпова розных тыпаў — Джэміні, камандны модуль Апалона-10, месяцовы модуль Апалона-16 і Спэйс Шатл. Гэты рэкорд наўрад ці будзе пабіты, бо ў нашы дні тыпы касмічных караблёў хутка не мяняюцца. Усё гэта робіць Джона Янга чалавекам з самай яскравай і шматграннай касмічнай кар'ерай у гісторыі. Акрамя таго, ён даўжэй за ўсіх праслужыў у НАСА — 42 гады.

Адукацыя і вайсковая служба[правіць | правіць зыходнік]

Джон Янг скончыў Вышэйшую школу ў Арланда, Фларыда. У 1952 годзе ён з адзнакай скончыў Тэхналагічны інстытут Джорджыі і атрымаў ступень бакалаўра аэранаўтыкі. Пасля службы ў Ваенна-марскіх сілах ЗША Янг быў накіраваны ў школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў. З 1959 служыў лётчыкам-выпрабавальнікам ў ВМС.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]