Жаўталоз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жаўталоз
Salix purpurea purpurea.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix purpurea L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22574
NCBI   77065
EOL   584242
GRIN   t:32752
IPNI   778616-1
TPL   kew-5003498

Жаўталоз, вярба пурпуровая (Salix purpurea) — куст з роду вярба сямейства вярбовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Галінка з каташкамі

Куст вышынёй 2—5 м, э тонкімі гнуткімі голымі галінкамі. Кара жоўтая, чырванавата-жоўтая або пурпуровая, бліскучая, нярэдка з шызым налётам, унутры лімонна-жоўтая. Лісце на кароткіх чаранках, вузкае, адваротналанцэтнае, голае, шызаватае, суцэльнакрайняе, на канцы з шыпападобным вастрыём, часта размешчана супраціўна (прыкмета, не характэрная для іншых відаў роду), амаль без прылісткаў. Кветкавыя каташкі сядзячыя, тычынкавыя з пурпуровымі пыльнікамі, цвітуць раней або адначасова з распусканнем лісця. Плады — каробачкі з шаўкавістым лямцавым апушэннем.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўропе, Паўднёвай Сібіры, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. На Беларусі ў заходніх і паўночных раёнах праходзіць мяжа суцэльнага арэала. Расце па берагах рэк, азёр, ручаёў, на забалочаных лугах. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў красавіку-маі, пладаосіць у чэрвені.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца для ахоўыых пасадак, жывых агароджаў, замацавання берагоў, адхонаў. Прут ідзе па тонкае пляценне, кара (у ёй да 8 % танідаў) — на дубленне і атрыманне саліцыну. Дэкаратыўная расліна (ёсць разнавіднасці, цікавыя для азелянення). Добры меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]