Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў
Сооронбай Шарип уулу Жээнбеков
Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў
сцяг
Прэзідэнт Кыргызстана
сцяг
з 24 лістапада 2017[1]
Папярэднік: Алмазбек Атамбаеў
сцяг
Прэм'ер-міністр Кыргызстана
сцяг
13 красавіка 2016 — 21 жніўня 2017
Папярэднік: Цемір Сарыеў
Пераемнік: Мухаметкалый Абдулгазіеў (в. а.)
Сапар Ісакаў
 
Партыя: КПСС
Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана
Адукацыя: Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут ім. К. І. Скрабіна
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 16 лістапада 1958(1958-11-16) (59 гадоў)
Кара-Кулджа[d], Кара-Кульджынскі раён[d], Ошская вобласць[d], Кіргізская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР
Дзеці: сын і дачка
 
Узнагароды:

Сааранбай Шарыпавіч Жаэнбекаў (кырг.: Сооронбай Шарипович (Шарип уулу) Жээнбеков; нар. 16 лістапада 1958, сяло Кара-Кульджа, Кара-Кульджынскі (на той час — Савецкі) раён, Ошская вобласць, Кіргізская ССР, СССР) — Прэзідэнт Кыргызстана з 24 лістапада 2017 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сааранбай Жаэнбекаў нарадзіўся 16 лістапада 1958 года ў сяле Кара-Кульджа Савецкага раёна Ошскай вобласці.

З 1976 па 1977 год працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры школы імя Леніна Узгенскага раёна Ошскай вобласці Кіргізскай ССР. У 1983 годзе годзе скончыў Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут ім. К. І. Скрабіна па спецыяльнасці зоаінжынер, пасля чаго працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Савет» Савецкага раёна Ошскай вобласці да 1988 года.

З 1988 па 1989 год — інструктар раённага камітэта Савецкага раёна Ошскай вобласці Камуністычнай партыі Кіргізіі. З 1989 па 1991 год — сакратар парткама саўгаса імя Ульянава Ошскай вобласці. З 1991 па 1993 — дырэктар саўгаса ім. Ульянава Савецкага раёна Ошскай вобласці. З 1993 па 1996 год — старшыня праўлення калгаса «Кашка-жол» Кара-Кульджынскага раёна Ошскай вобласці.

У 1995 годзе абраны дэпутатам Сходу народных прадстаўнікоў парламента Кыргызстана I склікання. За гэты перыяд быў намеснікам і старшынёй Камітэта па аграрных пытаннях. З 1996 па 1997 год — намеснік старшыні камітэта па аграрных пытаннях Сходу народных прадстаўнікоў парламента Кыргызстана. З 1997 па 2000 год — старшыня камітэта па аграрных пытаннях СНП парламента Кыргызстана. З 2000 па 2005 год — дэпутат. У 2003 годзе годзе скончыў эканамічны факультэт Кіргізскага аграрнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «бухгалтар»[2]. З 2005 па 2007 год — дэпутат парламента III склікання, старшыня Камітэта па аграпрамысловым комплексе і экалогіі.

З 3 красавіка па 24 кастрычніка 2007 году — Міністр сельскай, воднай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Кыргызскай Рэспублікі. 24 кастрычніка 2007 года падаў у адстаўку ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі Кыргызскай Рэспублікі. Часова выконваў абавязкі міністра да фармавання новага складу ўрада. 27 снежня 2007 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана вызвалены ад выканання абавязкаў міністра сельскай, воднай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

З 2008 па 2010 год — прыватны прадпрымальнік[3].

З красавіка 2010 г. — в. а. кіраўніка дзяржаўнай адміністрацыі — губернатар Ошскай вобласці. 3 верасня 2010 г. указам Прэзідэнта Кыргызстана прызначаны кіраўніком дзяржаўнай адміністрацыі — губернатарам Ошскай вобласці. 16 жніўня 2012 распараджэннем прэм’ер-міністра Кыргызскай Рэспублікі прызначаны паўнамоцным прадстаўніком урада ў Ошскай вобласці.

З 11 снежня 2015 г. — дырэктар Дзяржаўнай кадравай службы. З сакавіка 2016 года — першы намеснік кіраўніка Апарата Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі.

13 красавіка 2016 года абраны Прэм’ер-міністрам Кыргызскай Рэспублікі[4]. 21 жніўня 2017 года падаў заяву аб адстаўцы ў сувязі з рашэннем балатавацца на пасаду Прэзідэнта Кыргызстана[5].

На выбарах, што прайшлі 15 кастрычніка 2017 г., абраны Прэзідэнтам Кыргызстана, набраўшы 54,76 % галасоў выбаршчыкаў[6]. 24 лістапада 2017 года афіцыйна заняў пасаду Презідэнта[7].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Трэці сын у шматдзетнай сям’і старшыні калгасу і хатняй гаспадыні[8]. У Жаэнбекава ёсць 4 сястры і 5 братоў. Старэйшы брат быў прафесарам, акадэмікам, доктарам эканамічных навук. Іншы брат — губернатар Джалал-Абадскай вобласці да рэвалюцыі 2005 года, у цяперашні час — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Кувейце, Марока, Іарданіі і Бахрэйне. Малодшы брат быў спікерам парламента V склікання, зараз з’яўляецца дэпутатам[9][10].

Жанаты, двое дзяцей — сын і дачка.

Інтэрнэт-мем[правіць | правіць зыходнік]

Калі Жаэнбекаў быў прэм’ер-міністрам, 20 чэрвеня 2017 года са словамі «Ідзі прэч!» (кырг.: «Чык эшикке!») ён выгнаў з пасяджэння ўрада Алмазбека Абдыкарава, намесніка дырэктара дзяржагенцтва архітэктуры і будаўніцтва, і заявіў, што той не падрыхтаваўся да пасяджэння, пасля таго як Абдыкараў не змог адказаць на пытанні прэм’ера[11]. За некалькі гадзін гэтая навіна стала адной з самых гарачых, фраза «Чык эшикке» стала папулярнай у сацыяльных сетках, з’явіліся каментары і мемы.

Зноскі

  1. Біяграфія на афіцыйным сайце
  2. Премьер-министр Кыргызской республики. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016.
  3. Биография Сооронбая Жээнбекова
  4. В Кыргызстане избрали нового премьер-министра
  5. Премьер Киргизии уходит в отставку в связи с участием в президентских выборах (руск.) , ТАСС . Праверана 29 лістапада 2017.
  6. Сооронбай Жээнбеков избран президентом Киргизии
  7. Новый президент Киргизии Сооронбай Жээнбеков вступил в должность. Комсомольская правда (24 лістапада 2017). Праверана 29 лістапада 2017.
  8. Sooronbai Jeenbekov, Longtime Atambaev Ally With A Southern Touch, Poised For Kyrgyz Presidency (англ.) .
  9. Что известно о Сооронбае Жээнбекове, его родственниках и имуществе? (руск.) , Кактус . Праверана 29 лістапада 2017.
  10. CA-portal.ru Сооронбай Жээнбеков: семья, братья и собственность нового президента Кыргызстана (руск.) . www.ca-portal.ru. Праверана 29 лістапада 2017.
  11. Sputnik "Чык эшикке!" — уморительный мем заразил соцсети (руск.) . ru.sputnik.kg. Праверана 29 лістапада 2017.